Аляксандр Фёдаравіч Суха́наў (; нар. , Саснова, Далматаўскі раён, Курганская вобласць, РСФСР —) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Саснова Далматаўскага раёна Курганскай вобласці РСФСР. У 1951 годзе скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Омскага медыцынскага інстытута. У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние частичного удаления и хронического раздражения коры головного мозга белых крыс на процессы регенерации в очаге воспаления». У 1955—1956 гадах асістэнт кафедры гісталогіі Благавешчанскага медыцынскага інстытута. З 1956 года працаваў у Кемераўскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасады асістэнта кафедры гісталогіі, з 1960 да 1978 года — яе загадчыка. Займаў пасаду дэкана лячэбнага факультэта, з 1971 года — прарэктара інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Морфологические и гистохимические аспекты белковой сенсибилизации и анафилаксии».

З 1978 года А. Ф. Суханаў у Віцебскім медыцынскім інстытуце. Да 1996 года на пасадзе загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогііИстория кафедры. Общая информация кафедры гистологии, цитологии и эмбриологии // Сайт ВДМУ. Дэкан падрыхтоўчага аддзялення ў 1981—1984 гадах.

Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па марфалогіі і гістахімічных заканамернасцях рэакцыі арганізма на антыгенны раздражняльнік. Таксама займаўся пытаннямі структурна-функцыянальных пашкоджанняў клетак і тканак пры гіпатэрміі.

Літаратура

Спасылкі Сайт кафедры гистологии Кемеровского государственного медицинского университета История кафедры. Общая информация кафедры гистологии, цитологии и эмбриологии // Сайт ВДМУ Вучоныя Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курганскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Омскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Кемераўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гістолагі Беларусі Катэгорыя:Гістолагі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Расіі Катэгорыя:Дэканы ВДМУ