Лю Ян (; нар. ) — першая жанчына-касманаўт Кітая.

Лю Ян нарадзілася ў горадзе Чжэнчжоу правінцыі Хэнань 6 кастрычніка 1978 года. 16 чэрвеня 2012 года Лю Ян разам з экіпажам Шэньчжоу-9 здзейсніла свой першы касмічны палёт. У ходзе палёту касманаўтка выконвала задачы па ручной стыкоўцы карабля Шэньчжоу-9 і модуля Цяньгун-1. На «Шэньчжоў-14» у 2022 годзе Лю Ян здзейсніла свой другі палёт у космас.

Катэгорыя:Касманаўты Кітая Катэгорыя:Жанчыны-касманаўты Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кітая