Валерый Мікалаевіч Сяве́рыкаў (; — ) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Балтыйск (у Калінінградскай вобласці Расіі). У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1969 года працаваў у Інстытуце фізікі, з 1993 года — у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Займаўся распрацоўкай тэорыі аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм, развіў тэорыю стацыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі.
Сярод апублікаванага: Нелинейные поляризационные явления в газовых лазерах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.21. — Минск, 1992. — 343 с. : ил.; Нелинейная деформация состояний поляризации собственных типов колебаний кольцевых лазеров / Н. В. Ильющенко, Л. П. Свирина, В. Н. Севериков. — Минск : ИФ, 1984. — 21 с. : граф. ; 21 см. — (Препринт / Ин-т физики АН БССР ; № 328); Нелинейное взаимодействие встречных волн в кольцевом газовом лазере с анизотропным резонатором / Н. В. Ильющенко, Л. П. Свирина, В. Н. Севериков. — Минск : Пат.-информ. отд., 1984. — 47 с. : граф. ; 21 см. — (Препринт / Ин-т физики АН БССР ; № 340); Лазеры с анизотропными резонаторами. — Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з А. П. Вайтовічам); Электроразрядные эксимерные лазеры на галогенидах инертных газов [Текстььь] / В. Ю. Баранов, В. М. Борисов, Ю. Ю. Степанов. — М. : Энергоатомиздат, 1988. — 216 с. : рис., табл. — Библиогр.: с. 203—214. — ISBN 5-283-03898-Х.
Узнагароды і прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі».
Літаратура
Спасылкі Спіс публікацый на сайце Матэматычнага інстытута імя У. А. Стралкова Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМАФ НАНБ Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь