О́рдэн Лю́давіта Шту́ра () — дзяржаўная ўзнагарода Славацкай рэспублікі.

Па старшынстве трэцяя ўзнагарода пасля ордэна Падвойнага белага крыжа і ордэна Андрая Глінкі, але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзян Славакіі.

Надаецца за выбітныя заслугі ў развіцці дэмакратыі, аховы вольнасцей і правоў чалавека, за ўмацаванне абароны і бяспекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў развіцці палітыкі, гаспадаркі і кіравання, за дасягненні ў галіне гаспадаркі, самакіравання, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадскіх стасункаў, а таксама за прапагандаванне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.

Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагоддзя.

Ордэн мае дзве версіі — цывільную і вайсковую, кожная з якіх падзяляецца на тры класы.

Кожны прэзідэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе з'яўляецца кавалерам ордэна Людавіта Штура I класа.

Планкі ордэнаI класаII класаIII класа

Спасылкі

Катэгорыя:Ордэны Славакіі