Ігнацій Іванавіч Карпеза (нар. , в. Кульгаёўка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — , Кіеў) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1946).

Біяграфія У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1936). З 1936 года памочнік камандзіра, камандзір дывізіі, начальнік ваеннага вучылішча, камандзір корпуса.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандуючы 15-га механізаванага корпуса, удзельнічаў у танкавай бітве пад Дубна, пад Луцкам і Роўна.

Пасля вайны намеснік камандуючага Кіеўскай ваеннай акругі.

У 1959 годзе звольніўся ў запас. Жыў у Кіеве.

Узнагароды За баявыя заслугі генерал-лейтэнант І. І. Карпеза ўзнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.

Літаратура Васілега, Г. Генерал з Кульгаёўкі / Г. Васілега // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 266—267. Карпеза Ігнацій Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. — Т. 4 : Кадэты-Ляшчэня. — С. 125.

Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне