Рысці () — былая станцыя Эстонскай чыгункі ў павеце Ляэнэмаа. Знаходзілася ў пасёлку Рысці на лініі Талін — Хаапсалу.

Гісторыя Станцыя адкрыта ў 1905 годзе. 21 верасня 1995 года праехаў апошні пасажырскі дызель-цягнік са станцыі Хаапсалу ў Талін. Грузавы рух спыніўся праз 5 гадоў. У 2004 годзе лінія разабрана.

На станцыі ў 1999 годзе адкрыты помнік ахвярам савецкіх рэпрэсій і дэпартаваным эстонцам ў Сібір, якія адпраўляліся з гэтай станцыі.

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Эстоніі