Невідзімкі () — раман Чака Паланіка, які быў выдадзены ў 1999 годзе.

Сюжэт Шэнан Макфарленд — былая топ-мадэль, кар’ера якой была ўміг перакрэслена выстралам з пісталета, які знявечыў ёй палову твару. Цяпер яна невідзімка — чалавек, які хавае свой твар за вэлюмам. Утрох разам са сваім былым хлопцам Манусам і прыгажуняй-сяброўкай Брэндзі галоўная гераіня займаецца махлярствам, дзякуючы якому заўсёды мае доступ да розных наркотыкаў і болесуцішальным. Жыццё каціцца па нахільнай, але яшчэ не час з ёй развітвацца, бо Шэнан павінна адпомсціць усім, з-за каго яна пакутуе.

Катэгорыя:Кнігі 1999 года Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Чак Паланік