Клуж () — румынскі жудзец у рэгіёне Трансільванія.

Геаграфія Плошча жудзеца 6674 км², з якіх траціну займаюць Заходнія Румынскія горы вышынёй да 1800 м, якія заходзяцца на паўднёвым захадзе жудзеца.

Насельніцтва У 2007 годзе тут пражывала 692 316 чалавек (мужчын — 333 923 і жанчын — 358 393 чалавек), шчыльнасць насельніцтва — 103,73 чал./км².

Нацыянальны склад: Румыны — 80 % Венгры — 17,5 % Цыганы — 2,5 %

Адміністрацыйны падзел У жудзецы знаходзяцца 2 муніціпія, 6 гарадоў і 69 камун.

Эканоміка Маецца вытворчасць шкла, касметыкі, тэкстылю, механічных кампанентаў; развіта лясная, харчовая і фармацэўтычная прамысловасць. Раён прыцягвае значныя замежныя інвестыцыі, развіта ІТ і фінансавая галіны.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жудзецы Румыніі