Кірыл Леановіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера Выхаванец жодзінскага футбола, пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпеда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры мінскага «Дынама». У другой палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак не выратаваў клуб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова і ў сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ». У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выхадзіў на замену, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.
У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе». У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», аднак у пачатку 2019 года далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт. У жодзінскім клубе звычайна зрэдку выхадзіў на замену, выступаў за дубль, шмат прапусціў з-за траўм. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь». З чатырма галамі стаў другім бамбардзірам смаргонскай каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь», а ў лютым 2022 года па заканчэнні кантракта развітаўся і з жодзінскім клубам.
У сакавіку 2022 года папоўніў склад гродзенскага «Нёмана». Прапусціў пачатак сезона 2022 з-за траўмы, а пазней не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і неўзабаве далучыўся да «Іслачы». Пакінуў «Іслач» па заканчэнні кантракта ў снежні 2022 года.
Са студзеня 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2023.
У лютым 2024 года стаў іграком «Смаргоні».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Тарпеда-БелАЗ 10 0 2016 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК 13 1 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 18 1 2018 Д2 Ліда 16 1 2019 Д2 Ліда 27 6 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 0 2021 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 1 2021 (2) Д1 Смаргонь 11 4 2022 (1) Д1 Нёман 2 0 2022 (2) Д1 Іслач 12 2 2023 Д1 Белшына 26 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына