Ілья Баглай (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе таксама стаў іграком дубля. У 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў за «Гарадзею» 28 ліпеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць «Слоніма-2017» (2:1).

У пачатку 2019 трэніраваўся з асноўнай камандай, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць увесь сезон 2019. Да сезона 2020 зноў рыхтаваўся з асновай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (1:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнага складу.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку далучыўся да «Слоніма-2017», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды.

У пачатку 2022 года пераходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры», а ў сакавіку папоўніў склад «Баранавічаў», дзе таксама быў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з баранавіцкім клубамДесять игроков покинули "Барановичи".

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Ліды».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Мінск 5 0 2016 дубль Мінск 15 2 2017 дубль Гарадзея 12 4 2018 дубль Гарадзея 25 7 2019 дубль Гарадзея 0 0 2020 Д1 Гарадзея 6 0 2021 Д2 Слонім-2017 32 4 2022 Д2 Баранавічы 22 5

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда