Ева Аляксандраўна Лявонава () — беларуская літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.
Біяграфічныя звесткі Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1975), дзе з 1979 года выкладае. Кандыдацкую дысертацыю «Проза ГДР пра Другую сусветную вайну: пытанні жанру і стылю» абараніла ў 1984 годзе. Спецыліст у галіне нямецкай літаратуры, займаецца тыпалогіяй беларускай і замежнай літаратур. Аўтар навуковых і навукова-метадычных кніг і артыкулаў, агульная бібліяграфія складае каля 500 публікацый. Сярод прац — манаграфіі па беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай. Прымала ўдзел у стварэнні вучэбна-метадычнай базы для падрыхтоўкі спецыялістаў па рамана-германскай філалогіі. Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук. Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Выбраная бібліяграфія Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы XIX—XX стагоддзяў. — Мн., 1998. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта. — Мінск: БДУ, 2002. Немецкая литература XX века. — М.: Флинта, 2010 Беларускае мастацтва слова ХХ ст. у еўрапейскім літаратурным кантэксце: Тыпалогія. Рэцэпцыя. Пераклад: Манаграфія. — Мінск: БДУ, 2014.
Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук