Ялань-Каленаўскі () — пасёлак гарадскога тыпу (з 7 лютага 1939 года) у Новахапёрскім раёне Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча Ялань-Каленаўскі.
Насельніцтва — 3570 чал. (2018). Размешчаны на рацэ Ялань (басейн Дона), ля чыгуначнай станцыі Альха (на лініі Ліскі — Паворына), прыкладна пасярэдзіне паміж Новахапёрскам і Талавой. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1939 года.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці