Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (, , , СССР — ) — савецкі і расійскі акцёр. Народны артыст РСФСР (1977).

Біяграфія Нарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве.

У 1955 годзе паступіў на акцёрскае аддзяленне УДІКа, дзе вучыўся на курсе Барыса Уладзіміравіча Бібікава, які ён скончыў у 1960 годзе. Аднакурснікамі былі Святлана Дружыніна, Сафіко Чыяўрэлі.

У кіно дэбютаваў студэнтам, сыграў салдата-сапёра Марозава ў фільме Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гардона «Сёння звальнення не будзе …». Паралельна акцёр зняўся ў дыпломнай працы Васіля Шукшына «З Лебядзінага паведамляюць» і ў прыгодніцкім фільме Міхаіла Швейцэра «Мічман Панін» (абодва фільма — у 1960).

У 1960—1992 гадах — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Талент камедыйнага, вострахарактарнага акцёра выявіўся ў фільмах «Залатое цяля» (1968), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Самазабойца» (1991). Сярод іншых фільмаў: «Жыве такі хлопец» (1964), «Ваш сын і брат» (1966), «Вій», «Старэйшая сястра» (абодва 1967), «Пачатак» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Афоня» (1975), «Ты — мне, я — табе» (1977), «Мы, ніжэйпадпісаныя» (1980) і інш.

Удзельнічаў у тэлеперадачы «Белы папугай». У канцы 1990-х гадоў вёў на тэлеканале «РТР» праграму «Свет кніг з Леанідам Кураўлёвым», у якой распавядаў пра кніжныя навінкі.

Памёр 30 студзеня 2022 годаПамёр савецкі і расійскі акцёр Леанід Кураўлёў.

Выбраная фільмаграфія (1961) «Калі дрэвы былі вялікімі» — Лёня (1968) «Залатое цяля» — Шура Балаганаў (1973) «Іван Васілевіч мяняе прафесію» — Жорж Міласлаўскі (1973) «Сямнаццаць імгненняў вясны» — оберштурмбанфюрэр Айсман (1975) «Афоня» — Апанас Баршчоў (1979) «Месца сустрэчы змяніць нельга» — Капчоны

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі