«Усё нарма́льна, ма́ма» — беларуская музычная тэлевізійная перадача з вядучай Ларысай Грыбалёвай, якая выходзіла на «Першым нацыянальным» па суботах у ранішнім эфіры. З’явілася ў 1994 годзе, прадзюсарам і рэжысёрам быў Уладзімір Максімкоў, адным са стваральнікаў — Ягор Хрусталёў. Песню «Усё нармальна, мама» для застаўкі запісаў Васіль Шугалей з гуртом «Ы.Ы.Ы.». Канцэпцыяй перадачы стала забаўляльна-музычнае шоу з паказам музычных відэакліпаў.

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі