Анатоль Іванавіч Ерашо́ў (нар. , ) — вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыяцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гарадок (адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. З 1972 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскім навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай гігіены Міністэрства аховы здароўя РСФСР і абараніў кандыдацкую дысертацыюЕрошов Анатолий Иванович // Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава. З 1986 года працаваў у Малдаўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 года ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.

З 2006 года А. І. Ерашоў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе з 2017 года прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, уздзеянню радыяцыі, магнітных і электрамагнітных палёў і хімічных фактараў на біялагічныя аб’екты. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі.

Сярод апублікаваных прац: Диагностика и профилактика инфекционных заболеваний молодняка крупного рогатого скота. — Кишинёв, 1991. (у сааўтарстве), Экологическая безопасность на объектах агропромышленного комплекса. — Мн., 1996. (разам з А. І. Антоненкавым і Л. В. Місунам), Метаболизм естественных радионуклидов в организме животных. — Мн., 2002. (манаграфія), Основы управления интеллектуальной собственностью: учебно-методическое пособие / А. И. Ерошов, И. К. Силко. ― Минск, 2009.

Літаратура

Спасылкі Ерошов Анатолий Иванович // Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Вірусолагі Беларусі Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Постаці радыебіялогіі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ Катэгорыя:Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава