Агайскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2023 годзе аб'ём фінансавання ўніверсітэта ў памеры 7,4 мільярда долараў з'яўляецца адным з найбольшых у свеце. Гэта трэцці ўніверсітэт у ЗША па колькасці студэнтаў (пасля Арызонскага і Цэнтральна-Фларыдскага ўніверсітэтаў).

Першапачаткова ён быў вядомы як Агайскі сельскагаспадарча-механічны каледж і спецыялізаваўся на розных сельскагаспадарчых і тэхнічных дысцыплінах, але пад кіраўніцтвам губернатара і пазнейшага прэзідэнта ЗША Ратэрфорда Хейса ён ператварыўся ў комплексны класічны ўніверсітэт.

Ва ўніверсітэце налічваецца больш за тысячу студэнцкіх арганізацый, клубных і спартыўна-аздараўленчых праграм, студэнцкіх медыйных арганізацый і выданняў, брацтваў і жаночых таварыстваў, тры студэнцкія самакіраванні. Галоўны кампус універсітэта ў Калумбусе стаў пятым па велічыні ўніверсітэцкім кампусам у Злучаных Штатах, дзе вучацца амаль 50 000 студэнтаў бакалаўрыяту і амаль 15 000 магістрантаў.

Былыя і цяперашнія выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, дзевяць стыпендыятаў Родса, сем стыпендыятаў Чэрчыля, аднаго лаўрэата Філдса, сем лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 64 стыпендыята Голдуотэра, сем сенатараў ЗША, 15 кангрэсменаў ЗША і 104 алімпійскіх медаліста.

Структура Каледж стаматалогіі Каледж адукацыі і экалогіі чалавека Каледж інжынерыі Каледж харчовых, сельскагаспадарчых і экалагічных навук Каледж медыцыны Каледж медсястрынства Каледж оптаметрыі Каледж фармацыі Каледж грамадскага здароўя Каледж сацыяльнай працы Каледж ветэрынарнай медыцыны Каледж мастацтваў і навук Каледж грамадскіх спраў Каледж бізнесу Каледж права

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая