Дзяні́с Іо́сіфавіч Урбано́віч (нар. , в. Міхалкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня грамадскага аб’яднання «Малады Фронт» з 15 снежня 2018 года.

Біяграфія Дзяцінства правёў у доме, што раней належаў дзядзьку Язэпу Гладкаму, які быў аўтарам «Беларускага лемантара» і заснавальнікам першай беларускай школы ў Барысаўскім павеце. У сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька гадаваў дзяцей адзін, працаваў вартаўніком, трымаў жывёлу. Дзяніс Урбановіч адвучыўся ў мінскім ПТВ на зваршчыка, працаваў на «Мотавела», а пазней у іншай прыватнай фірме.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 года зняў чырвона-зялёны сцяг над будынкам ў вёсцы Корань у Лагойскім раёне, дзе праходзіла галасаванне, а на шыльдзе «выбары» напісаў «За празрыстыя выбары». Паўгода прабыў у СІЗА, а пазней суд прызначыў пакаранне ў 2 гады абмежавання волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў». Паводле слоў Урбановіча, разам з ім пасадзілі і малодшага брата Максіма. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе ў Мінску. У чэрвені 2018 стаў штодня ўдзельнічаць у ахове Курапатаў з боку рэстарана, збудаванага ў ахоўнай зоне (яго дзядзьку Казіміра Гладкага расстралялі ў час палітычных рэпрэсій 1930-х гг.).

У чэрвені 2020 года быў затрыманы, прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У сакавіку-красавіку 2021 года адбыў 15-суткавае пакаранне ў ізалятарах Акрэсціна і ў Жодзіне.

У сакавіку 2022 года падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Урбановіч запісаўся ў беларускую роту тэрытарыяльнай абароны Украіны. Потым далучыўся да беларускага палка (раней батальён) імя Каліноўскага. У маі 2022 года паведамлялася, што Урбановіч быў паранены падчас баёў, патрапіў у шпіталь з кантузіяйЛидера белорусского «Молодого фронта» ранили в боях в Украине.

Катэгорыя:Члены Маладога Фронту Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Полк Каліноўскага Катэгорыя:Узнагароджаныя Медалём БНР за баявыя заслугі