Сэр Крыстафер Эндру «Крыс» Хой (; нар. , , Шатландыя) — шатландскі прафесійны трэкавы велагоншчык, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, 11-разовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Гульняў Садружнасці і аўтагоншчык, пераможца Еўрапейскай серыі Ле-Ман у класе LMP3 (2015). Член ордэна Брытанскай імперыі (2005), рыцар-бакалаўр (2009). Уладальнік найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод (разам з Джэйсанам Кені, у кожнага — па шэсць медалёў найвышэйшай пробы) у гісторыі веласпорту і ў гісторыі Вялікабрытаніі.
У 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне стаў другім у гісторыі брытанскім спартсменам пасля плыўца Генры Тэйлара, які выйграў тры залатыя медалі на адных Алімпійскіх гульнях.
Толькі на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету Хой заваяваў 31 узнагароду, 17 з якіх — залатыя.
У 2003 і 2008 гадах прызнаваўся Бі-бі-сі найлепшым спартсменам Шатландыі, а ў 2008 годзе таксама і найлепшым спартсменам Вялікабрытаніі (Хой стаў усяго толькі другім у гісторыі велагоншчыкаў, удастоеным гэтай узнагароды, пасля Тома Сімпсана ў 1965 годзе).
З’яўляецца ганаровым доктарам Эдынбургскага ўніверсітэта (2005) і ўніверсітэта Сент-Эндрус (2009).
Катэгорыя:Велагоншчыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Вялікабрытаніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пілоты 24 гадзін Ле-Мана Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках Катэгорыя:Члены ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры