Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў (нар. , в. Малыя Стайкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны, доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982). Член Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1994), Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (1996).
Біяграфія Нарадзіўся 15 лістапада 1939 года ў в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1962 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1962—1966 гадах працаваў настаўнікам у школах Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыў аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР па спецыяльнасці «Дыялектычны матэрыялізм і філасофскія пытанні прыродазнаўства». У 1970—1971 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1971 года працаваў ў Віцебскім педагагічным інстытуце, з 1982 да 1990 года — загадчык кафедры філасофіі. Член КПСС.
У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Абраны ад Віцебскай-Чарняхоўскай выбарчай акругі № 183. Да 1992 года ўваходзіў у Дэмакратычны клуб. Быў старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах.
У 1995—1997 гадах — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Польшча).
У 1998—2005 гадах — загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. У 2005—2007 гадах — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. У 2007—2020 гадах — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук гістарычнага факультэта, у 2020—2021 гадах — прафесар кафедры філасофіі і сацыяльных навук факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш 100 навуковых прац па філасофскіх пытаннях прыродазнаўства, філасофіі і метадалогіі навукі.
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982), нагрудны знак Міністэрства народнай адукацыі БССР «Выдатнік народнай асветы» (1984), нагрудны знак Міністэрства асветы СССР «Выдатнік асветы» (1987), заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама (2010), нагрудны знак «За адзнаку» (2021), грамата Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021) — за высокія паказчыкі ў развіцці навукі і інавацыйнай дзейнасці, плённае супрацоўніцтва.
Літаратура Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 715.
Спасылкі
Левкович В. И., Лазаревич А. А., Довлатова Е. В. Оригинальный учёный, талантливый педагог, профессионал своего дела (К юбилею М. А. Слемнёва) // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 7. — С. 382—384.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Консулы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР