Дно () — вузлавая станцыя Акцябрскай чыгункі, размешчана ў горадзе Дно Пскоўскай вобласці на скрыжаванні чыгуначных ліній Санкт-Пецярбург — Віцебск і Балагое — Пскоў.
Гісторыя Станцыя на Балагое-Пскоўскай (пазней Маскоўска-Віндава-Рыбінскай) чыгунцы адкрыта ў 1897 годзе, у 1901 годзе з адкрыццём участка Дно — Навасакольнікі стала вузлавой.
1 сакавіка 1917 года на станцыю Дно прыбыў цягнік Мікалая II. Імператар прызначыў тут сустрэчу з Радзянкам, аднак той прыбыць не змог, і цягнік рушыў на Пскоў, дзе 2 сакавіка Мікалай падпісаў адрачэнне ад трона.
Спасылкі
Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Станцыі Акцябрскай чыгункі