Юрый Іванавіч Івашчанка (нар. , Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Светлагорска, з 1972 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў Белдзяржпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: вытворчы будынак Аўтарампрампраекта па вул. Чарнышэўскага (1978), жылы дом па вул. Сурганава (1979) у Мінску, 12-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы па вул. Маскоўскай у Брэсце (1982, з У. П. Пушкіным), жылыя дамы па вуліцах Я. Коласа, Макаёнка, Бурдзейнага, Філімонава ў МінскуКартина дня: итоги проверки Вооруженных Сил, безвиз для космонавтов и температурный рекорд столетия. Удзельнічаў у стварэнні Рэспубліканскага каталога індустрыяльных вырабаў, яго базіснай наменклатуры, у распрацоўцы асобных серый буйнапанэльных жылых дамоў; серый 152 5-, 9-павярховых жылых дамоў і блок-секцый для Гомеля (1975—1979, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1985), 90 буйнапанэльных жылых дамоў і блок-секцый для Брэста, Гродна і іншых гарадоў БССР (1975—1980, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1983), у развіцці і ўдасканаленні базавай серыі 90 для малых, сярэдніх, буйных гарадоў БССР (1982—1989, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1986).
Узнагароды Узнагароджаны дыпломам I ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе за лепшы праект года (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Светлагорска Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста