«Фламе́нгу» () — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вяслярскі клуб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламенгу» з’яўляюцца чырвона-чорныя паласатыя кашулі з белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламенгу», як правіла, праводзіць на стадыёне «Маракана», які таксама з’яўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразіліі. «Фламенгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых паспяховых спартыўных клубаў Бразіліі ў XX стагоддзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штата Рыа-дэ-Жанэйра. Пасля стварэння чэмпіянату Бразіліі ў 1959 годзе «Фламенгу» працягваў паспяховыя выступы, не толькі на ўзроўні штата, але і на нацыянальным узроўні. У 1981, 2019 і 2022 гадах клуб станавіўся пераможцам Кубка Лібертадорэс, галоўнага клубнага першынства Паўднёвай Амерыкі. У 1981 годзе «Фламенгу» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над англійскім «Ліверпулам» (3:0). Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны ігрок клуба Зіку. Прынцыповымі сапернікамі клуба з’яўляюцца іншыя клубы з Рыа-дэ-Жанэйра, як то «Флуміненсі», «Батафогу» і «Васка да Гама».

«Фламенгу» з’яўляецца самым папулярным клубам у Бразіліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год«Flamengo e Corinthians seguem na liderança de torcidas». Opinião Pública Datafolha.. Станам на 2017 год «Фламенгу» быў самым заможным футбольным клубам Бразіліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн еўра«Flamengo é o time que mais fatura no Brasil» . Exame., а ацэначны кошт клуба складаў больш за 425,21 млн еўра«Estudo coloca o Flamengo como a marca mais valiosa do futebol brasileiro em 201» . Globo Esporte..

Дасягненні Чэмпіён Бразіліі: 7 1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020

Кубак Бразіліі: 4 1990, 2006, 2013, 2022

Суперкубак Бразіліі: 2 2020, 2021

Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 37 1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944, 1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979, 1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008, 2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021

Турнір Рыа-Сан-Паўлу: 1 1961

Кубак Лібертадорэс: 3 1981, 2019, 2022

Міжкантынентальны кубак: 1 1981

Рэкопа Паўднёвай Амерыкі: 1 2020

Кубак Меркасур: 1 1999

Склад Станам на люты 2024 года.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Фламенгу