Лідзія Аляксандраўна Кітаева () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзілася 25 снежня 1928 года ва Умані (УССР).

У 1954 годзе скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут. Працавала ў Белпрампраекце, галоўным архітэктарам Беларускага аддзялення УНДПІэнергапрама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: праекты аб’ектаў цеплаэнергетыкі, у т. л.: блакіроўка Мінскай ЦЭЦ-4 (1972—1976), кампаноўка Астраханскай і Гомельскай ЦЭЦ.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Астрахані Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі