Аннегрэт Крамп-Карэнбаўэр (; народж. Крамп; нар. , Фёльклінген) — нямецкі палітык, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза з 2018 да 2021. Са жніўня 2011 па люты 2018 года Крамп-Карэнбаўэр займала пасаду прэм’ер-міністра зямлі Саар, з чэрвеня 2011 года з’яўлялася старшынёй зямельнага аддзялення Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў Саары. З лістапада 2010 года ўваходзіла ў склад прэзідыума ХДС. З 26 лютага па 7 снежня 2018 года займала пасаду генеральнага сакратара ХДС. 7 снежня 2018 года Аннегрэт Крамп-Карэнбаўэр была абраная старшынёй ХДС. З 17 ліпеня 2019 года — міністр абароны Германіі.

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Германіі Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі Катэгорыя:Міністры абароны Германіі