Галіна Анатолеўна Кнаўэр (нар. , г. Карабаш, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска. З 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Запраектавала ў аўтарскім калектыве шэраг крам, кафэ, сталовых, друкарню Савета Міністраў КазССР, Казахскую карцінную галерэю імя Шаўчэнкі ў Алма-Аце, гандлёвыя цэнтры ў Цалінаградзе, прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання па у Свярдлоўску.
Удзельнічала ў праектаванні Сляпянскай воднай сістэмы (1975—1980), крамы «Радыётэхніка» па вул. Апанскага (1978), устаноў культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Сурганава (1980), 9-павярховых жылых дамоў серыі 335 БК, М-464-9 (1980-я гг.).
Сям’я Была ў шлюбе з архітэктарам Роальдам Эдмундавічам Кнаўэрам, мае дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр’ераў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя