Ганарэ́я (ад ) — запаленне слізістай абалонкі, якое выклікае грамадмоўны дыплакок — ганакок . Узбуджальнік быў адкрыты ў 1879 годзе Альбертам Нейсерам. Адносіцца да венерычных захворванняў.

Праява хваробы Захворванне праяўляецца праз 3-7 сутак пасля заражэння; працякае або востра, або хранічна. Вострая ганарэя характарызуецца вылучэннем спачатку слізі, а потым гною, адчуваннем казытання, палення і болі ў канале, частымі пазывамі да мачавыпускання, вельмі хваравітага. Прыблізна ў паловы заражаных людзей не назіраецца ніякіх сімптомаў, асабліва ў пачатку захворвання.

Крыніцы

Катэгорыя:Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні Катэгорыя:Інфекцыі выкліканыя граматрыцатэльнымі кокамі