Дзмітрый Іванавіч Біланог (; нар. 26 мая 1995, Чаркасы, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Хробры» з Глогава.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай акадэміі данецкага «Шахцёра». Гуляў за ўкраінскія клубы, екацярынбургскі «Урал».

У 2019 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». У жніўні 2020 года пакінуў камандуДмитрий Билоног уходит из минского "Динамо".

У верасні 2020 года далучыўся да фінскага клуба «Марыехамн», а ў лютым 2021 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з харкаўскім «Металістам» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Мынай».

У сакавіку 2022 года перабраўся ў літоўскі «Рыцярэй». З 8 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне 2022. У лютым 2023 года стаў іграком польскага клуба «Хробры».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і маладзёжную зборныя Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Марыехамн Катэгорыя:Ігракі ФК Енісей Краснаярск Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Мынай Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Хробры Глогаў