Аляксандр Іванавіч Слабада (, Дубровы Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі палітык. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Нарадзіўся 27 жніўня 1920 года ў в. Дубровы.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1937 годзе трактарыстам. У верасні 1940 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Прыволжскай ваеннай акрузе чырвонаармейцам 27-га асобнага разведбатальёна 53-й стралковай дывізіі. У 1941—1944 гадах у складзе воінскай часці ў якасці памочніка камандзіра ўзвода ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Калінінскім франтах. Быў паранены.
У 1944—1946 гадах — сакратар Гомельскага абкама камсамола, у 1946—1948 гадах — слухач Вышэйшай партыйнай школы, у 1948—1952 гадах — сакратар Бабруйскага абкама камсамола.
З 1952 года — 2-гі сакратар Слуцкага райкама КПБ, старшыня райвыканкама. З 1961 года — сакратар Любанскага РК КПБ, з 1970 года — намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю БССР.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1971 гадах.
Памёр 14 лістапада 2022 годаНа 103 году ушел из жизни ветеран ВОВ и почетный гражданин Минской области Александр Слобода.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966) ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга — двойчы Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ганаровы грамадзянін Любані
Літаратура Слабада Аляксандр Іванавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф. Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — С. 233—234. Слобода Александр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўка, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 472. Слобода Александр Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 304. Слобода Александр Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 204.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Любані Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары