Дзмітрый Львовіч Быкаў (; пры нараджэнні Зільбертруд; нар. , ) — расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, выкладчык літаратуры, кінакрытык. Палітычны мысліцель і актывіст.

Біёграф Барыса Пастарнака, Булата Акуджавы, Максіма Горкага і Уладзіміра Маякоўскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і дзіцячага ўрача-отарыналарынголага, кандыдата медыцынскіх навук Льва Іосіфавіча Зільбертруда (1927—1987) і Наталлі Іосіфаўны Быкавай (нар. 1937). Бацькі неўзабаве развяліся, і сына выхоўвала маці, выпускніца Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўніца рускай мовы і літаратуры ў школе № 1214 у Маскве.

Школьнікам уваходзіў у раду перадачы для старшакласнікаў Усесаюзнага радыё «Аднагодкі». У 1984 годзе скончыў школу з залатым медалём і паступіў на факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (кафедра літаратурнай крытыкі). З 1987 па 1989 год служыў у арміі, куды яго прызвалі (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена) з трэцяга курса ўніверсітэта. У 1991 годзе скончыў факультэт журналістыкі МДУ з чырвоным дыпломам. З 1985 года працуе ў газеце «Собеседник».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1991 года.

Палітычная і грамадская дзейнасць Дзмітрый Быкаў — перакананы антысталініст. На яго думку, ''«Сталін прыняў Расію краінай з найвышэйшым інтэлектуальным патэнцыялам, з найлепшай у свеце культурай, з фантастычным энтузіязмам мас… Сталін 30 гадоў ператвараў Расію ў самую сумную і самую ганебную краіну свету — краіну, у якой пяцігадовая ваенная паўза, з усімі кашмарамі вайны, успрымалася як глыток свежага паветра…»

10 снежня 2011 года выступіў на мітынгу пратэсту на Балотнай плошчы супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Дзяржаўную Думу Расіі шостага склікання. Увайшоў у аргкамітэт наступных маніфестацый. Сваю актывізацыю матываваў тым, што «надакучыла такое адчуванне ўлады і такая атмасфера ў краіне». На «прамую лінію» Пуціна, што запамяталася тэлегледачам рэплікай пра бандэрлогаў, адгукнуўся сатырычнымі вершамі «Свежы закон джунгляў», якія прагучалі ў 19 снежня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з палітыкай расійскай улады ў Крыме.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года«Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие».

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Кінакрытыкі Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Біёграфы Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Навелісты