Марк Газоль (; нар. , ) — іспанскі прафесійны баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Таронта Рэптарс» і нацыянальную зборную Іспаніі. З’яўляецца выхаванцам «Барселоны», за якую прафесійна выступаў з 2004 па 2006 год, таксама выступаў за «Жырону». Быў абраны пад 48-м нумарам на драфце НБА 2007 года клубам «Лос-Анджэлес Лэйкерс», у лютым 2008 года правы на Марка, які яшчэ выступаў у Еўропе, былі перададзеныя «Мемфіс Грызліс» як частка здзелкі па пераходзе яго старэйшага брата Пау ў «Лэйкерс». З сезона 2008/2009 выступае ў НБА, па выніках свайго дэбютнага сезона быў уключаны ў другую зборную пачаткоўцаў НБА. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіён свету 2006 і 2019 гадоў і Еўропы 2009 года, чэмпіён НБА (2019).
Катэгорыя:Баскетбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па баскетболе Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Таронта Рэптарс» Катэгорыя:Ігракі «Мемфіс Грызліс»