Камодскі варан або камодскі цмок (Varanus komodoensis) — гіганцкі варан, найбуйнейшы прадстаўнік не толькі варанаў, але і ўсіх сучасных яшчарак. Жыве варан на астравах Камода, Рынча, Гілі-Матанг і Флорэс, дзе знаходзіцца пад аховай. Раней таксама насяляў востраў Падар.

Паходжанне Вучоныя ўстанавілі, што камодскі цмок родам з Аўстраліі. Для гэтага яны правялі аналіз скамянелых рэштак аўстралійскіх яшчараў узростам ад 300 тысяч гадоў да 4 мільёнаў гадоў. Сярод іх было выяўлена некалькі, якія нагадваюць сучасных камодскіх цмокаў. Па словах даследчыкаў, параўнанне рэштак з цяпер існымі асобінамі сведчыць пра «ідэальнае падабенства». Адгэтуль даследчыкі зрабілі выснову, што камодскі цмок, верагодна, развіўся ў Аўстраліі, пасля чаго перасяліўся на найбліжэйшыя астравы прыкладна 900 тысяч гадоў таму.

Апісанне Самыя буйныя асобіны дасягаюць даўжыні 4,5 метра і важаць да 150 кг. Звычайная даўжыня цела з хвастом каля 3 метраў, а вага каля 70 кілаграм. Чэрап варана звычайна каля 21 см даўжынёй. Зубы ў жывёл загнутыя назад, дзякуючы ім варан лёгка адкусвае цэлыя кавалкі з цела здабычы. Ежу не жуе, будова сківіц і глоткі дазваляе глытаць адразу вялікія кавалкі.

Выкопвае норы глыбінёй да 5 метраў. Добра плавае. Сілкуецца дзікімі свіннямі, козамі, аленямі, малпамі, сабакамі, а таксама падлай. Палюе з засады, кідаючыся на ахвяру з невялікай адлегласці. Паваліўшы здабычу, успорвае ёй жывот і першым чынам выядае вантробы.

Лічыцца, што ў сліне гэтай жывёлы ўтрымоўваецца шмат бактэрый, таму яго ўкусы лёгка выклікаюць заражэнне, нярэдка смяротнае. Аднак нядаўнія даследаванні аўстралійскіх вучоных выявілі, што камодскія вараны маюць яд, даволі падобны да змяінага, які вызывае згусанне крыві і змяншае ціск, з прычыны чаго ахвяра хутка слабее. Вядомыя выпадкі нападу на людзей.

У маі самка адкладае ў нару да 25 яйкаў, кожнае важыць каля 200 грам. Інкубацыйны перыяд — 8-8,5 месяцаў, дзіцяняты даўжынёй да 30 сантыметраў. Працягласць жыцця варанаў звычайна не перавышае 50 гадоў.

Ахова Для аховы камодскага варана створаны Нацыянальны парк Камода.

Спасылкі Varanus komodoensis Varanus komodoensis Varanus komodoensis

Катэгорыя:Вараны