Ігналінскі раён () — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Літвы, у складзе Уцянскага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Ігналінскі раён з’яўляецца адным з самых малазаселеных у Літве.
Паселішчы У Ігналінскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты: 2 гарады — Дукштас і Ігналіна; 3 мястэчкі — Міелагенай, Рымшэ і Цвярачус.
Колькасць насельніцтва Ігналіна — 6591 чал; Дзіджасаліс — 1744 чал; Відзішкес — 1084 чал; Дукштас — 1070 чал; Казіцішкіс — 383 чал; Стрыгайлішкіс — 334 чал; Наўясіс Даўгелішкіс — 313 чал; Канукай — 307 чал; Міелагенай — 286 чал; Рымшэ — 274 чал.
Сянюніі Ігналінскі раён складаецца з 12 сянюній:
Відзішкескае (па-літоўску: Vidiškių seniūnija) Дзіджасаліская (па-літоўску: Didžiasalio seniūnija) Дукштаская (па-літоўску: Dūkšto seniūnija) Ігналінская (па-літоўску: Ignalinos seniūnija) Ігналінская гарадская (па-літоўску: Ignalinos miesto seniūnija) Казіцішкіская (па-літоўску: Kazitiškio seniūnija) Лінкмяніская (па-літоўску: Linkmenų seniūnija) Міелагенайская (па-літоўску: Mielagėnų seniūnija) Наўясісдаўгелішкіская (па-літоўску: Naujojo Daugėliškio seniūnija) Рымшэўская (па-літоўску: Rimšės seniūnija) Цвярачуская (па-літоўску: Tverečiaus seniūnija) Цэйкінейская (па-літоўску: Ceikinių seniūnija)
Вядомыя асобы Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч (1883; в. Мейшты — 1940) — вайсковы дзеяч
Спасылкі
Катэгорыя:Аўкштайція