Ігар Еўдакімавіч Карасцялёў (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар і рэлігійны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і афіцэра Савецкай арміі. Ахрышчаны ў драўлянай чыгуначнай царкве Казанскага абраза Маці Божай, якая знаходзілася на плошчы Мяснікова. У 1950-я бацька служыў у Белпалку, які быў пераведзены ў Вільнюс для барацьбы з ляснымі братамі. У пачатку 1960-х гадоў Белполк быў пераведзены назад у Мінск.

Пасля восьмага класа паступіў на архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума. У 1973 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.

Працаваў у Белбыттэхпраекце, старшым архітэктарам у Мінскграмадзянпраекце, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў у ДПІ-12 Мінлегпрама СССР, з 1987 года — у Мінскім кафедральным саборы, хіратанізаваны 1 лістапада 1987НАСТОЯТЕЛЬ (с 1991 г.) митрофорный протоиерей Игорь Коростелёв.

З 1988 па 1992 год вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі.

Мітрафорны протаіерэй, настаяцель прыходу абраза Божай Маці «Усіх гаротных Радасць», благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі.

Пражывае ў Мінску.

Грамадская дзейнасць Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года, пасля БСА. Член Епархіяльнага Савета, член Архітэктурна-мастацкага савета пры Епархіяльным ўпраўленні, кіраўнік камісіі па царкоўным будаўніцтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, духаўнік РГА «Беларускае казацтва», духаўнік фестывалю «Дабравест», выкладчык нядзельнай школыК истокам духовности.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): пансіянат у в. Дудзінка Барысаўскага раёна (1977), Панявежыскі (1983), Камень-Кашырскі (1985) і Карастышыўскі (1979) льнозаводы, ПТВ у Таліне (1983), Панявежысе (1986), 226-кватэрны жылы дом з убудаванымі цэнтральнымі чыгуначнымі касамі, кветкавай крамай па вул. Чкалава, 9 к2 у Мінску (1978), рэканструкцыя школы ў в. Сосны Мінскага раёна (1977), рэканструкцыя швейных фабрык у Полацку (1987), імя Валадарскага ў Магілёве (1986), Магілёўская доследна-эксперыментальная абутковая фабрыка (1986).

Узнагароды Лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1996), узнагароджаны ордэнамі і медалямі беларускага, расійскага і ўкраінскага казацтва, нагруднымі знакамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь II ступені, ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2017).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Святары Беларускай праваслаўнай царквы