Уладзімір Нічыпаравіч Папсуеў (, в. Бабовічы, Гомельскі раён — ) — беларускі скульптар.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1966 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.

Творчасць Аўтар станковых кампазіцый «Механізатары» (1957), «Маладагвардзейцы Гомеля. Клятва» (1960), «Садружнасць» (1963), «Рэйкавая вайна» (1964), «1905 год» (1970), партрэтаў Героя Савецкага Саюза І. К. Захарава (1975), народнага пісьменніка Беларусі П. Броўкі (1976), В. І. Давыдоўскай (1982) і інш.; помнікаў ахвярам фашызму ў в. Загалле Любанскага раёна (1964), у г. Докшыцы (1968), воінам Савецкай Арміі і беларускім партызанам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у в. Лучнікі Слуцкага раёна (1970), в. Корань Лагойскага раёна (1980) Мінскай вобласці, г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці (1983) і інш. Творы адметныя лаканізмам, абагульненасцю, выразнасцю сілуэта.

Паводле ўспамінаў Лявона Баршчэўскага, Папсуеў мог мець дачыненне да новых сімвалаў, якія мусілі замяніць нацыянальную сімволіку пасля прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўладыЭвакуацыя апазіцыя: апошні год дзейн. Вярх. Савета Беларусі 12 склік. ў друку і ўспам. дэпутатаў : выд. 3-е, перапрац. / Укл. і агульн. рэд. Я. Анішчанкі.-Мінск: Воля, 2014.- 270 с. стар. 143:

Аўтар гербаў Беларусі на рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1996).

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомельскім раёне Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта