Валянцін Аляксандравіч Літвінаў () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся 22 ліпеня 1915 года ў Гомелі.

У 1940 годзе скончыў Варонежскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірску, з 1948 года — галоўны канструктар майстэрні аб’ёмнага праектавання Гомельскага аблпраекта, з 1963 па 1978 год выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Пражываў у Гомелі.

Творчасць Займаўся праектаваннем вялікапралётных стальных фермаў з ліхтарамі пакрыцця запалкавых фабрык у Прыбалтыцы, Нова-Беліцы і рамнага жалезабетоннага падмурка пад турбагенератар (1949), Палаца піянераў у Гомелі (1954—1956), праектаваннем аднаўлення канструкцый купала, шатровых вісячых пірамідальных пакрыццяў і кесонных жалезабетонных перакрыццяў (1956—1958). Аўтар навуковых артыкулаў у часопісах.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Канструктары