Часлаў Францавіч Кудаба, сапр. Худаба (; ) — літоўскі географ-краязнавец, эколаг беларускага паходжання.
Біяграфія Нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ў в. Кабыльнік Пастаўскага павета (цяпер — аг. Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і беззямельнага селяніна. Дзяцінства правёў у Нарачанскім краі.
Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў прагімназію ў мястэчку Цверач, у 1957 годзе — настаўніцкую семінарыю ў Свянцянах, у 1959 годзе — геаграфічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1959 годзе ўступіў у КПСС. Працаваў спачатку асістэнтам, затым — выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта. Кандыдат геаграфічных навук (1964), доктар геаграфічных навук (1972), прафесар (1974). У 1964—1968 гадах — дэкан факультэта прыродазнаўчых навук, у 1978—1986 гадах — загадчык кафедры гідралогіі і кліматалогіі, у 1986—1990 гадах — загадчык кафедры агульнай геаграфіі і картаграфіі, у 1978—1993 гадах — загадчык кафедры геаграфіі і картаграфіі Віленскага ўніверсітэтаКудаба (Kudaba) Чэслаў Францавіч.
У 1987—1990 гадах — старшыня праўлення Літоўскага фонду культуры. У 1990—1992 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Літвы, падпісант Акта незалежнасці.
Памёр 19 лютага 1993 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Карвелішскіх могілках.
Навуковая дзейнасць, публіцыстыка Даследаваў пытанні агульнай фізічнай геаграфіі, геамарфалогіі, аэракасмічнага метаду, гісторыі, геаграфіі і метадалогіі, аховы прыроды. Пад кіраўніцтвам Ч. Кудабы створаны геаграфічны атлас Літвы.
Аўтар манаграфій «Геаграфічныя падарожжы і адкрыцці» (1977), «Марэнныя ўзвышшы Літвы» (1983), навукова-папулярных краязнаўчых выданняў «Ваколіцы Ігналіны» (1967), «Там, дзе цячэ Нёман» (1970), «Узгоркавая Жэмайція» (1972), «Ігналінскі край» (1987), «Узгоркавая Аўкштайція» (1988), «Нёман-Нёман» (1989), «Сем дарог з Варняй» (1993), аўтар тэкстаў да кнігі-альбома «Іду па Літве» (1992). Кніга «Па Віліі: падарожныя запісы» (Мн., 1992) прысвечана Беларусі і ўключае гісторыю, этнаграфію, краявіды, культуру, літаратурнае жыццё вёсак, мястэчак і гарадоў, якія мінае р. Вілія.
Часлаў Кудаба аўтар шматлікіх артыкулаў па пытаннях культуры, прыроды і экалогіі («На таямнічых паваротах Нёмана», «Народжаныя морам і ветрам», «І дрэвы ходзяць», «Прыгожая ты мая», «Мяжа», «Свянцяншчына» і інш.), якія друкаваліся ў польскім двухтыднёвіку «З па-над Віліі», штоквартальным часопісе «Літва».
У калектыўным зборніку «Наш Нёман» (1988) змешчаны нарыс Кудабы «Каля вытокаў крыніцы», у якім аўтар апавядае пра сваё дзяцінства, што прайшло на Нарачы, пра сваіх продкаў, хараство Нарачанскага краю.
Аўтар шэрагу публіцыстычных артыкулаў па пытаннях культуры, прыроды, экалогіі.
Выбраная бібліяграфія Kalvotoji Žemaitija. — Вільня, 1972; Kur Nemunas teka. — Вільня, 1972; Ignalinos apylinkės. — Вільня, 1975; Upelių pakrantėmis (10 turistinių apybraižų). — Вільня, 1977; Geografinės kelionės ir atradimai. — Вільня, 1980, 2003; Lietuvos aukštumos (манаграфія). — Вільня, 1983; Gamtos ištekliai, jų panaudojimas ir apsauga (Negyvosios gamtos ištekliai). — Вільня, 1984; Nerimi. — Вільня, 1985; Kalvotoji Aukštaitija. — Вільня, 1988; Apie Lietuvos žemę (з Р. Крупіцкасам). — Вільня, 1992; Septyni keliai iš Varnių. — Вільня, 1993; Lietuvos žemė (з Р. Крупіцкасам), 2000; Žemės giedra (складальнік: Антанас Стапонкус). — Вільня, 2004; Па Віліі: падарожныя запісы / Чэслаў Кудаба. — Мінск: Полымя, 1992.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1984), Дзяржаўная прэмія Літвы (1993).
Крыніцы
Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. — С. 433—434. Высоцкі А. Кудаба Часлаў // Рэгіянальная газета. — 02.07.2010.
Аношка Я.I., Карабанаў А. К., Мацвееў А. В. Праблемы гляцыямарфалогii Беларуска-лiтоўскага памежжа ў навуковых працах Чэслава Кудабы // Літасфера. 2004. № 2.
Катэгорыя:Дактары геаграфічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне