Аляксандр Пятровіч Дзмітрачэнка (нар. , Ула, Віцебская губерня — , Ленінград) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, Герой Сацыялістычнай Працы. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР, (1934), доктар сельскагаспадарчых навук (1947).

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1922 годзе Сцябутаўскага сельскагаспадарчага інстытута працаваў у Ленінградзе. У 1939—1946 гадах у Валагодскім малочным інстытуце, з 1976 года — прафесар-кансультант. У 1945—1956 гадах — загадчык кафедры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута.

У 1961 годзе было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аляксандру Пятровічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Навуковая дзейнасць Распрацоўваў пытанні эфектыўнасці выкарыстання і ацэнкі каларыйнасці кармоў, распрацоўкі прынцыпаў нарміравання кармлення буйной рагатай жывёлы, выкарыстання электронна-вылічальнай тэхнікі для складання аптымальных рацыёнаў кармлення жывёлы.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы Медаль «Серп і Молат» Ордэн Леніна — двойчы Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Сярэбраны медаль ВДНГ СССР

Літаратура Дмитроченко Александр Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 87. Дмитроченко Александр Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 232.

Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ