Самуіл Захаравіч Слонім (, Сянно, Магілёўская губерня, цяпер Віцебская вобласць — , НКУС, Менск) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.

Біяграфія З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1905—1917 гадах член партыі меншавікоў. У 1920 годзе ўступіў ва УКП(б). У 1920-х гадах — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1926—1928 гадах — намеснік дырэктара) і Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, у 1928—1930 гадах — намеснік наркама асветы БССР, у 1930—1936 гадах — дырэктар Навукова-даследчага інстытута прамысловасці БССР. Пражываў у кватэры № 44 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 29 жніўня 1936 года ва ўласнай кватэры. 5 кастрычніка 1936 года асобай нарадай пры НКУС асуджаны за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць, антысавецкую агітацыю і сувязь з польскай разведкай» да 5 гадоў ППК. 30 кастрычніка 1937 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР справа Слоніма была перагледжана, а ён прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 11 жніўня 1956 года. Асабовая справа С. № 7100-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя