Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Баранавічах, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Кампазіцыйны цэнтр плошчы. Пастаўлены ў 1960 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар М. Альтшулер, архітэктары М. Мілавідаў, С. Ожагаў, А. Марэніч.

Апісанне

Агульная вышыня помніка складае 11,2 м, вышыня фігуры 1,6 м. Скульптурную фігуру У. I. Леніна з бронзы, пастаўленую на высокім гранітным пастаменце, і асіметрычна размешчаную выцягнутую па гарызанталі трыбуну аб’ядноўвае нізкі, развіты ў плане ступеньчаты стылабат. Фігура ў стрыманым руху. Твар у дакладных партрэтных і разам з тым абагульненых формах. Пры сціплых памерах і лаканічнай прарысоўцы дэталей помнік вызначаецца выразнасцю і манументальнасцю.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1960 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Баранавічаў Катэгорыя:Плошча Леніна (Баранавічы) Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Марэніча Катэгорыя:Творы Майсея Альтшулера