Яўген Уладзіміравіч Мядзько (, Мінск — 1 снежня 2021) — беларускі архітэктар, мастак-аматар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — аспірант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыў у Мінску. Памёр 1 снежня 2021 года праз наступствы хваробы на COVID-19.https://www.facebook.com/107932770574570/posts/671245010910007/

Творчасць Асноўныя працы: сельскія дамы (1986—1988), інтэр’еры Дома культуры ў Беразіно (1989), помнікі Францішку Багушэвічу ў Смаргоні (2009, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія), М. Багдановічу у парку Жылібера ў Гродне (скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія; не рэалізаваны), помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку (2016, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія)У Мінск вярнуліся скульптурнай кампазіцыяй кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Аўтар артыкулаў па пытаннях аўтаматызацыі праектавання. Аўтар карцін у жанры рамантычнага сюррэалізму і гарадскога пейзажу.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Беразіна Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19