Французскі Саюз () — палітычнае аб’яднанне, створанае Францыяй для трансфармацыі Французскай каланіяльнай імперыі. Саюз быў утвораны 27 кастрычніка 1946 года ў адпаведнасці з артыкулам VIII Канстытуцыі. Французскія калоніі ператвараліся ў дэпартаменты і заморскія тэрыторыі, змяняўся юрыдычны статус іх грамадзян.
У 1958 годзе, пасля ўтварэння Пятай рэспублікі, Французскі Саюз быў ператвораны ў Французскае Супольніцтва.
Структура Французскага Саюза вызначалася артыкуламі 63—72 Канстытуцыі Францыі. Яна складалася з Прэзідэнта Французскага Саюза, Вярхоўнага Савета Французскага Саюза і Асамблеі Французскага Саюза.
Прэзідэнтам Саюза з’яляўся Прэзідэнт самой Францыі. Вярхоўны Савет () складаўся з прадстаўнікоў французскага ўрада і дзяржаў-членаў. Ён дапамагаў французскаму ўраду ў пытаннях, звязаных з Саюзам. Палову Асамблеі () складалі прадстаўнікі Французскай метраполіі, іншую палову — прадстаўнікі заморскіх дэпартаментаў, заморскіх тэрыторый і асацыяваных дзяржаў.
Гл. таксама Дэкаланізацыя Садружнасць нацый
Літаратура Cooper, Frederick. "French Africa, 1947–48: Reform, Violence, and Uncertainty in a Colonial Situation." Critical Inquiry (2014) 40#4 pp: 466-478. in JSTOR Simpson, Alfred William Brian. Human Rights and the End of Empire: Britain and the Genesis of the European Convention (Oxford University Press, 2004). Smith, Tony. "A comparative study of French and British decolonization." Comparative Studies in Society and History (1978) 20#1 pp: 70-102. online Smith, Tony. "The French Colonial Consensus and People's War, 1946–58." Journal of Contemporary History (1974): 217–247. in JSTOR
Катэгорыя:Гісторыя Францыі * Катэгорыя:Каланіялізм Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1958 годзе