Іван Іванавіч Катля́р (нар. , Балотца, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філосаф і палітолаг, грамадскі дзеяч. Прафесар паліталогіі. З 1998 года старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Права человека», першы на Беларусі распрацоўнік і выкладчык аднайменнага вузаўскага спецкурса.
Біяграфія Нарадзіўся 15 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Балотца на Гродзеншчыне. У 1964 годзе скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, 1973 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Пасля заканчэння інстытута настаўнічаў, служыў у арміі, потым займаў камсамольскія і партыйныя пасады. У 1978 годзе быў прызначаны намеснікам упаваўнаважанага Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў БССР па Брэсцкай вобласці.
Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Грамадская думка калгаснікаў у развітым сацыялістычным грамадстве» абараніў у 1984 годзе. У 1985 годзе стаў выкладаць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Пасаду прафесара заняў у 1997 годзе. У 2003 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла Катляру званне прафесара па спецыяльнасці «Паліталогія».
Вучоны даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця палітычнага працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар шматлікіх дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека.
Першым у рэспубліцы правёў навукова-педагагічны эксперымент выкладання правоў чалавека (1994—1998 гады), вынікам якога стала стварэнне рэспубліканскай сістэмы адукацыі па правах чалавека. У 1996 годзе выдаў дапаможнікі «Права человека» і «Права человека: современные представления и механизмы защиты», якія сталі першымі навукова-метадычнымі выданнямі па праблеме правоў чалавека на Беларусі. У той жа год напісаў па даручэнні Міністэрства адукацыі праграму спецкурсаў «Правы чалавека».
Не раз выступаў на калегіях Міністэрства адукацыі, удзельнічаў у парламенцкіх слуханнях па праблеме правоў чалавека.
Грамадская дзейнасць Быў стваральнікам дыскусійнага клуба выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1989—1991), Брэсцкай групы правоў чалавека (1993—1996), Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай асацыяцыі садзейнічання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1995—1999).
Старшыня праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека) (з 1996 года). Арганізацыя была створана па ініцыятыве Катляра ў 1996 годзе.
Узнагароды «Брэстаўчанін 1996 года» ў галіне навукі па версіі «Брестского курьера» (за выданне дзвюх кніг «Права человека» і правядзенне рэспубліканскай канферэнцыі па правах чалавека).
Шматразова атрымоўваў дыпломы Міжнароднага біяграфічнага цэнтра. Узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, атрымліваў падзякі ад прадстаўнікоў ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Біяграфія Івана Катляра апублікавана ў 8-м томе 18-томнай Беларускай энцыклапедыі (1999 год), выданнях Міжнароднага біяграфічнага цэнтра «Выдатныя мысліцелі ХХ стагоддзя», «Выдатныя навукоўцы XXI стагоддзя», іншых энцыклапедыях і слоўніках.
Ацэнкі У 2002 годзе Людміла Маслюкова з «СБ. Беларусь сегодня» апісвала папулярызатара ідэі правоў чалавека з 1970-x гадоў так: «Мяркуючы па фактах, Іван Катляр — асоба значная: заснавальнік вузаўскай дысцыпліны, педагог-наватар, вучоны з сусветным імем».
Кнігі Котляр, И. И. Общественное мнение колхозников — действенный фактор совершенствования социалистической демократии на селе : материал в помощь лектору / И. И. Котляр. — Минск : Правление о-ва «Знание» Бел. ССР, Науч. метод. совет по пропаганде философии науч. коммунизма, 1982. — 20 с. Котляр, И. И. Взгляд изнутри: общественно-политический процесс на Беларуси / И. И. Котляр. — Лунинец: Спектр, 1993. — 121 с. Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для вузов / И. И. Котляр. — Минск : Право и экономика, 1996. — 146 с. (рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання ў якасці дапаможніка для студэнтаў неюрыдычных вучэбных устаноў). Котляр, И. И. Права человека: современные представления и механизмы защиты / И. И. Котляр. — 2-е изд., перераб. и доп. — Брест : Б.т., 1996. — 98 с. Котляр, И. И. Права человека: современные представления и механизмы защиты / И. И. Котляр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Брест : Брест. обл. тип., 1997. — 98 с. Котляр, И. И. Права человека : пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — Брест : Лавров, 1997. — 185 с. Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — 3-е изд. — Брест : Изд-во С. Лаврова, 1998. — 185 с. Котляр, И. И. Права человека в современной Беларуси: состояние, проблемы, перспективы / И. И. Котляр; науч. ред. С. Ф. Дубенецкий. — Минск : Веды, 1999. — 196 с. Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — Минск : Тесей, 2002. — 254 с. Права человека : учеб. пособие для высших учебных заведений / А. Д. Гусев [и др.]; под общ. ред. А. Д. Гусева и Я. С. Яскевич. — Минск : ТетраСистемс, 2002. — 303 с. (Катляр І. І. у суаўтарстве). Котляр, И. И. Права человека : курс лекций / И. И. Котляр. — Брест : БрГУ им. А. С. Пушкина, 2004. — 188 с. Котляр, И. И. 12 лекций по правам человека: науч.-метод. материал к курсу лекций : учеб.-метод. пособие / И. И. Котляр. — Барановичи : БарГУ, 2005. — 344 с. Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для вузов / И. И. Котляр. — 2 е изд. — Минск : Тесей, 2005. — 286 с. Котляр, И. И. Права человека и высшая школа: концептуальные основы преподавания, изучения и воспитания, управленческие решения : монография / И. И. Котляр. — Минск : Тесей, 2007. — 232 с. Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов высших учебных заведений / И. И. Котляр. — 3 е изд. — Минск : Тесей, 2008. — 314 c. Котляр, И. И. Россия XXI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. — Брест : Альтернатива, 2009. — 263 с. Котляр, И. И. Россия XXI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. — 2 е изд., доп. — Брест : Альтернатива, 2010. — 269 с.
Крыніцы
Літаратура
Гордей, Е. Н. Первопроходец / Е. Н. Гордей. — Брест : Издательский дом С. Лаврова, 2001. — 89 с. — ISBN 985-6371-68-6. Жилко, В. В. И. И. Котляр — профессор, учитель, общественный деятель / В. В. Жилко, А. Н. Головченко. — Брест : РООЗПЧ (СМОПЧ), 2007. — 80 с.
Спасылкі Кнігі аўтара ў каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Палітолагі СССР Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў