Ястрабо́к парасоністы (Hieracium umbellatum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100) см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7 см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80) у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, умераных і трапічных (Індыя, Пакістан) абласцей АзііTaxon: Hieracium umbellatum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах.

Літаратура

Спасылкі

Hieracium umbellatum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Ястрабок Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе