Наталля Віталеўна Казло́ўская (; — ) — батанік, доктар біялагічных навук (1981).
Біяграфія Нарадзілася ў Петраградзе. У 1941 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла на біялагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У чэрвені 1942 года добраахвотнікам пайшла на фронт. Пасля вайны працягвала вучобу ў Ленінградскім універсітэце, які скончыла ў 1950 годзе і паступіла ў аспірантуру. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1953—1979 гадах працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Доктарскую дысертацыю на тэму «Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны» абараніла ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР у 1980 годзе.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па фларыстытцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навуковых асновах аховы флоры і інш. Адна са збіральнікаў калекцыі гербарыя кафедры батанікі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаГербарий кафедры ботаники БГУ // Сайт біялагічнага факультэта БДУ.
Сярод апублікаваных прац: Хорология флоры Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з В. І. Парфёнавым) Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны. — Мн., 1978. Загадки белорусской флоры: занимательные рассказы / Н. В. Козловская — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. «Красная книга» и охрана флоры БССР / Правл. о-ва «Знание» Бел. ССР — Мн., 1986. (разам з Г. У. Вынаевым). Лекарственные растения, применяемые в научной медицине. 5 изд. — Мн., 1974. (у сааўтарстве).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Літаратура
— С. 126.
Спасылкі Торжественное заседание ученого совета института, посвященное 90-летию со дня рождения д.б.н. Н. В. Козловской, 27 августа 2013 года // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС