Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая (нар. , в. Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская спартсменка, пераможца і неаднаразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Узнагарождана медалём «За працоўныя заслугі» і Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе Ядвіга Скарабагатая была сцяганосцам зборнай каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы.
Біаграфія У сувязі з праблемамі са зрокам, бацькі былі вымушаны аддаць Ядвігу ў Правамастоўскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. У школе дзяўчынка стала займацца спортам: спачатку лёгкай атлетыкай, потым лыжным спортам. У дарослым узросце яны разам пераехалі ў Гродна, дзе працавалі на на заводзе «Фільтр» аб’яднання «БелТІЗ» і працягвалі займацца спортам.
Першая замежная камандзіроўка была ў Польшчу. Яна ўвайшла ў зборную каманду Гродзенскай вобласці ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.
Паралімпійскі дэбют адбыўся ў Атланце ў 1996 годзе, дзе яна заваявала «бронзу» ў кіданні дзіды.
У 2017 годзе вышла кніга гродзенскай пісьменніцы Ірыны Фамянковай «Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой».
Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Дасягненні Бронзавы медаль / Легкая атлетыка (кіданне дзіды) / X летнія Гульні (Атланта, 1996). Залаты медаль / Лыжныя гонкі (класіка 5 км; канёк 10 км) / VIII зімовыя Гульні (Солт-Лэйк-Сіці, 2002). Сярэбраны медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5 км) / IX зімовыя Гульні (Турын, 2006). Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (10 км). Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5км) / X зімовыя Гульні (Ванкувер, 2010). Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (класіка 15 км) / XI зімовыя Гульні (Сочы, 2014).
Літаратура Веселуха, Е. Сильная женщина с добрым сердцем / Екатерина Веселуха; фото Михаила Исаченко // Гродзенская праўда. — 2018. — 11 красавіка. — С. 10. Скоробогатая, Я. Беги, Ядя, беги / Я. Скоробогатая // Обозреватель. — 2006. — 31 марта. — С. 12. Скоробогатая, Я. «Считаю только золото» / Я. Скоробогатая // Перспектива (Гродненский район). — 2009. — 15 апреля. — С. 27. Фоменкова, И. В. Встречный ветер : документальная повесть [о Ядвиге Скоробогатой] / Ирина Фоменкова. — Гродно : Гродненская типография, 2017. — 79, с., л. ил. — (Звезды гродненского спорта).
Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Лыжнікі Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Прызёры Паралімпійскіх гульняў Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь) Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі» Катэгорыя:Паралімпійскія чэмпіёны ад Беларусі