«Клёндайк» — рускамоўны поп-рок гурт з Мінска, утвораны ўвосень 2003 года пад кіраўніцтвам франтвумен Каці Пытлевай і клавішніка «Neuro Dubel» Максіма Івашына. Па выніках 2005 года быў прызнан найлепшым сярод маладых калектываў паводле апытання «Музыкальной газеты».

Удзельнік фестываляў «Открытое небо» (Мінск, 2005), «ВотСтог» (Наваполацк, 2005), «Танцы на палянцы» (Мінск, 2005), «Рок за Бобров» (Бабруйск, 2005).

У 2007 годе гурт выдаў дэбютны альбом «Разное время», прэзентацыя якога прайшла 1 чэрвеня ў Мінску.

Гісторыя Першапачаткова ўдзельнікі гурта гралі ў гурце «Клевер», і з яго сышла вакалістка Аліса Зелянкевіч. На яе месца была запрошана Каця Пытлева з гурта «Персона», а гурт стаў звацца «Клёндайк».

Ацэнкі «Музыканты парадавалі сваімі аддачай і паводзінамі на сцэне», — галоўны рэдактар сайта «tvordom.com» Янка Бусел адзначыў па выніках нумару «Клёндайк» у рамках вечарыны брытанскага року ў сакавіку 2005 года.

Дыскаграфія Я знаю (максі-сінгл, West Records, 2006) Разное время (альбом, West Records, 2006)

Удзел у сборніках «Все звёзды» (Record Service, 2005), трэк «Не получится»

Відэаграфія «Не важно» (2005) «Не получится» (2006) «Подарить» (2007)

Удзел у сборніках «Горячая 20» (, 2006), кліп «Не важно»

Удзельнікі

Каця Пытлева — вакал, аўтар тэкстаў (з 2003) Ігар Норык — сола-гітара (з 2005) Сяргей Бялоў — бас-гітара (з 2006) Аляксей Волкаў — ударныя (з 2003) Павел Углоў  — клавішныя (з 2006)

Былыя ўдзельнікі Аляксандр Краскоўскі — бас-гітара (2003—2004) Дзмітрый Пронін — гітара (2003—2006) Максім Івашын — клавішныя (2003—2006) Вадзім Марголін — гітара (2004) Андрэй Мамаеў — бас-гітара (2005)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе