Ірына Паўлаўна Рэвуцкая (, Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1988), дацэнт (1993). Член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх).

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Белбыттэхпраекце, з 1975 года — асістэнт, старшы выкладчык, з 1993 года дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута. Чытае лекцыйныя курсы «Тыпалогія жылых і грамадскіх будынкаў», «Тэорыя архітэктуры», вядзе практычныя заняткі па «Архітэктурным праектаванні», кіруе дыпломным праектаваннем, вытворчай праектнай практыкай, падрыхтоўкай аспірантаў і магістраўРеутская Ирина Павловна .

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Сааўтар больш як 20 аб’ектаў бытавога абслугоўвання, пабудаваных у Беларусі. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): дамы быту ў Магілёве, Гомелі (1970), пральні на вул. Кнорына (1972), Сонечнай (1974), доследна-механічны завод Мінбыта БССР (1974) у Мінску, тыпавы праект комплекснага прыёмнага пункта для сельскай мясцовасці. Аўтар аб’ектаў грамадзянскага будаўніцтва, праектаванне якіх выконвалася ў Творчай майстэрні архітэктара В. М. Аладава і ў БелНДІБ.

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — архітэктурная тыпалогія жылых і грамадскіх будынкаў, праблемы ўдасканалення архітэктуры шматкватэрных жылых будынкаў, экалагічныя праблемы сучаснай архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў. Апублікавала ў айчынных і замежных навуковых часопісах і зборніках, у матэрыялах навуковых канферэнцый больш за 60 навуковых прац паводле дадзеных праблем, у тым ліку з’яўляецца сааўтарам рэкамендацый па праектаванні «Архітэктурнае рашэнне фасадаў з выкарыстаннем адкрытых і зашклёных прыкватэрных прастор і эркераў» (Мінск, 2004) і манаграфіі «Адаптоўвальнае жыллё» (Мінск, 2005).

Брала ўдзел у выкананні дзяржбюджэтных і гасдамоўных навукова-даследчых прац, выкананых на кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў», а таксама ў правядзенні навуковых даследаванняў сумесна з інстытутамі БелНДІБ і НДПТІБ. Удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі па праектаванні навучальных будынкаў у Рэспубліцы Беларусь.

Літаратура

Спасылкі Реутская Ирина Павловна

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя