«У Піліпаўку» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1908 годзе ў Вільні і ўпершыню апублікаваная ў газеце «Наша Ніва» 18 снежня 1908 года.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «У Піліпаўку». — С. 607.
Апісанне Жыццёвым матэрыялам, сюжэтна—трагедыйнай калізіяй і мастацка-стылявым ладам блізкая да паэмы «Зімою». У аснове твора паэтычны расповед пра няшчасны выпадак з дарэвалюцыйнага жыцця беларускага сялянства. Герой твора Сцяпан замёрз у сцюдзёную ноч па дарозе з горада дадому, не здолеўшы давезці лек хвораму сыну. Паэма прасякнутая шчырым лірызмам, глыбокім разуменнем простага працоўнага чалавека, неспакойным роздумам аб яго лёсе, згубнай уладзе сацыяльных абставін. Паэт спагадліва ставіцца да лёсу сваіх герояў, але ён верны жыццёвай логіцы: лёс іх залежыць ад невыпадковага збегу акалічнасцей. Паэма вытрымана ў 4-стопным дактылічным памеры з перакрыжаванай рыфмоўкай, але гэта не перашкаджае ёй быць рытмічна разнастайнай і інтанацыйна багатай.
Як адзначыў З. Санюк:
Літаратура Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «У Піліпаўку» / Аўтар — М.М.Арочка. — С. 607. Санюк, Зм. Трагічнае ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы / Аўтарэферат на спашуканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мн. — 23 с.
Спасылкі Петрушкевіч Ала. Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы/ Беларуская інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org
Катэгорыя:Паэмы Янкі Купалы Катэгорыя:Творы 1908 года