Міхаіл Аляксандравіч Га́ціх (нар. ) — вучоны ў галіне тарфяной механікі, інфармацыйных тэхналогій, аналізу, кантролю і кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю, доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1987).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Радкоўшчына Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1962 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1999 года — у Беларускім навукова-даследчым цэнтры «Экалогія», дзе ў 1999—2004 гадах займаў пасаду загадчыка аддзелаГаціх Міхаіл Аляксандравіч // Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Таксама вядучы навуковы супрацоўніка Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы («БелІСА»).

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па па стварэнню сістэм кіравання і кантролю тэхналагічнымі працэсамі ў торфабрыкетнай прамысловасці, станам прыродна-рэсурснага патэнцыялу рэгіёнаў.

Сярод апублікаванага: Автоматизация процессов сушки торфа на брикетных заводах. — Мн., 1983. (разам з У. Я. Генншафтам і Б. В. Вайтовічам), Влагометрия торфа. — Мн., 1986. (разам з Л. С. Лісам), Физико-механические методы измерения и дозирования массы сыпучих материалов. — Мн., 1987.

Літаратура

Гатих Михаил Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск: БелЭн, 2010. — Т. 2: Витебская область: в 2 кн. — Кн. 1. — С. 292.

Спасылкі Гаціх Міхаіл Аляксандравіч // Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ Катэгорыя:Эколагі Беларусі