«Салі Гарднер галопам» () — картатэка з 12 фотакартак, якія ўваходзяць у серыю з шасці картатэк, створаных . Атрымала сусветную вядомасць як адзін з першых фільмаў у гісторыі. Кожная картатэка складаецца з шасці-дванаццаці «» фатаграфій, якія паказваюць рух каня. Мэйбрыдж зняў фатаграфіі ў чэрвені 1878 года.
Дадзеную серыю і далейшыя падобныя эксперыменты з хранафатаграфіяй можна разглядаць як важны крок у развіцці кінематографа. Фатаграфіі былі надрукаваныя ў выпуску часопіса «» 19 кастрычніка 1878 года.
Здымку Мейбрыджу замовіў , прамысловец і наезнік, які паспрачаўся з двума прыяцелямі, што падчас ёсць моманты, калі конь не дакранаецца зямлі ніводным з капытоў. Даказаць гэта можна было толькі з дапамогай фатаграфіі, бо чалавечае вока не здольнае ўсачыць за хуткімі рухамі каня. На здымках відаць, што ўсе чатыры нагі ў нейкай фазе руху сапраўды адначасова не датыкаюцца зямлі, хаця гэта адбываецца толькі тады, калі канечнасці «сабраныя» пад целам, а не «выцягнутыя» наперад і назад, як гэта малявалі ў жывапісе.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Эдварда Мэйбрыджа Катэгорыя:Гісторыя кіно Катэгорыя:Гісторыя фатаграфіі Катэгорыя:Фільмы пра коней Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Каліфорніі Катэгорыя:Фільмы ЗША